Навіны сюжэта
""Марафон адзінства" ў Беларусі "
3 студзеня, Салігорск /Кар. БЕЛТА/. У Палацы культуры Салігорска ў час "Марафону адзінства" працуе выстава "З любоўю і ўдзячнасцю". На выставе прадстаўлены падарункі Прэзідэнту Беларусі ад працоўных калектываў з 2000 па 2024 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Ёсць на выставе і экспанаты, якія асабліва блізкія жыхарам Салігорска. Гэта падарункі ад калектыву "Беларуськалія": скульптура шахцёра, сертыфікат, які ўручылі Аляксандру Лукашэнку па факце наведвання нетраў чацвёртага рудаўпраўлення РУП ВА "Беларуськалій" у 2006 годзе, сувенір з афіцыйнай цырымоніі ўводу ў эксплуатацыю Петрыкаўскага горна-абагачальнага камбіната ў 2021 годзе і іншае.
"Мінская вобласць рада вітаць на багатай салігорскай зямлі "Марафон адзінства", - сказаў на адкрыцці выставы падарункаў Прэзідэнту Беларусі ад працоўных калектываў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Мінскай вобласці Аляксандр Кохан.
"Больш за 70 экспанатаў, якія вы сёння ўбачыце, - гэта толькі малая частка таго, што было падорана працоўнымі калектывамі нашай краіны ў знак удзячнасці Прэзідэнту. Дарэчы, такіх падарункаў больш як 4 тыс. А гэта сведчыць шмат аб чым. Наш добразычлівы і міралюбівы беларускі народ ведае каштоўнасць міру, ганарыцца тым, што сам вырабляе, і сёння дэманструе ўсім свае поспехі. Тут прасочваюцца гісторыі прадпрыемстваў, арганізацый, лёсы людзей", - падкрэсліў Аляксандр Кохан.
Жыхары і госці Салігорска могуць убачыць больш за 70 разнастайных падарункаў, якія працоўныя калектывы паднеслі Прэзідэнту Беларусі за мінулыя 20 гадоў. Гэта самыя разнапланавыя прадметы - на выставе знайшлося месца карцінам, сувенірам, мадэлям тэхнікі, вынікам нашых навуковых адкрыццяў і не толькі.
Ёсць на выставе і экспанаты, якія асабліва блізкія жыхарам Салігорска. Гэта падарункі ад калектыву "Беларуськалія": скульптура шахцёра, сертыфікат, які ўручылі Аляксандру Лукашэнку па факце наведвання нетраў чацвёртага рудаўпраўлення РУП ВА "Беларуськалій" у 2006 годзе, сувенір з афіцыйнай цырымоніі ўводу ў эксплуатацыю Петрыкаўскага горна-абагачальнага камбіната ў 2021 годзе і іншае.
Акрамя таго, на выставе можна ўбачыць горную пароду Антарктыды, штучна вырашчаныя каштоўныя камяні, зменшаную копію вода-вадзянога корпуснага энергетычнага ядзернага рэактара Беларускай АЭС і пашпарт уводу яе ў эксплуатацыю, вялікую грамнічную васковую свечку, якая лічыцца сімвалічным абярэгам беларусаў, партрэт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, створаны з яго слоў, якія вымаўляліся часцей за ўсё, і многія іншыя ўнікальныя экспанаты.
"Мінская вобласць рада вітаць на багатай салігорскай зямлі "Марафон адзінства", - сказаў на адкрыцці выставы падарункаў Прэзідэнту Беларусі ад працоўных калектываў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Мінскай вобласці Аляксандр Кохан.
Назва выставы, адзначыў Аляксандр Кохан, гаворыць сама за сябе і сімвалізуе не толькі падтрымку і ўдзячнасць беларусаў Прэзідэнту, але і суверэнітэт, незалежнасць і паспяховае развіццё нашай краіны, вынікі якаснай і шматдзённай працы вялікай колькасці людзей - ад простага рабочага да кіраўніка дзяржавы.
"Больш за 70 экспанатаў, якія вы сёння ўбачыце, - гэта толькі малая частка таго, што было падорана працоўнымі калектывамі нашай краіны ў знак удзячнасці Прэзідэнту. Дарэчы, такіх падарункаў больш як 4 тыс. А гэта сведчыць шмат аб чым. Наш добразычлівы і міралюбівы беларускі народ ведае каштоўнасць міру, ганарыцца тым, што сам вырабляе, і сёння дэманструе ўсім свае поспехі. Тут прасочваюцца гісторыі прадпрыемстваў, арганізацый, лёсы людзей", - падкрэсліў Аляксандр Кохан.
"Вельмі цікавая выстава. Я нават не ведала, што Прэзідэнту дораць столькі прыгожых, добрых падарункаў", - падзялілася ўражаннямі ад выставы салігарчанка Віялета Сярчэня.-0-