Вадзім Гігін
Навіны сюжэта
""Марафон адзінства" ў Беларусі "
21 снежня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Чыгуначны вакзал Брэст-Цэнтральны стаў месцам "Знакавай сустрэчы" ў час рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі "Марафон адзінства", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У кожным горадзе, дзе рабіў прыпынак "Марафон адзінства", арганізуюць такі арыгінальны фармат узаемадзеяння з вядомымі людзьмі. Да пачатку сустрэчы сярод гледачоў разыгралі білеты на канцэрт "Час выбраў нас", які стане фінальным акордам "Марафону адзінства" ў Брэсце.
Тэма "Знакавай сустрэчы" атрымала назву "Каб любіць Беларусь нашу мілую…". Яе ўдзельнікамі сталі алімпійская чэмпіёнка Юлія Несцярэнка, народны артыст Уладзімір Громаў, галоўны дырыжор і мастацкі кіраўнік Прэзідэнцкага аркестра Рэспублкі Беларусь Віталь Кульбакоў і генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін. Мадэратар - галоўны рэдактар "Альфа-Радыё" Вадзім Шэпет.
Брэст - родны горад Юліі Несцярэнка. Сваё разуменне Радзімы праслаўленая спартсменка растлумачыла простымі словамі, у якіх заключаецца глыбокі сэнс. "Для мяне самая важная каштоўнасць у свеце - гэта, вядома, людзі. У першую чаргу Радзіма - гэта беларусы. Кожны хто будуе, абараняе, развівае, - для мяне Радзіма. Гэта месца, куды імкнецца душа, дзе мне заўсёды камфортна, спакойна, расслаблена, цёпла. Што дала мне Радзіма? Магчымасць бясплатна вучыцца, лячыцца, займацца любімай справай, вельмі вялікую падтрымку ў ажыццяўленні сваёй мары - дайсці да алімпійскага п'едэстала. Дзяржава ўсё зрабіла, каб усё склалася. Цяпер таксама падтрымлівае мяне ў імкненні быць карыснай. Служыць Радзіме атрымліваецца перш за ўсё праз сацыяльна-дабрачынныя мерапрыемствы. Для мяне гэта вельмі важна", - падзялілася брастаўчанка.
На "Знакавай сустрэчы" ўспомнілі алімпійскі трыумф Юліі Несцярэнка ў Афінах. Паводле слоў лёгкаатлеткі, псіхалагічна было складаней, чым фізічна, аднак сіл надавала падтрымка землякоў, родных і блізкіх. "Для мяне сцяг і герб - гэта тыя рэчы, тыя сімвалы, якія нас аб'ядноўваюць", - падкрэсліла алімпійская чэмпіёнка.
Вадзім Гігін акцэнтаваў увагу на тым, што цяпер беларускіх спартсменаў спрабуюць прымусць выступаць без дзяржаўнага сцяга і гімна. "Мы, беларусы, павінны любіць сваё і адстойваць, - перакананы ён. - Цяпер Беларусь спрабуюць адсунуць у спорце, палітыцы. Мы гэта не прапусцім, мы гэта не даруем. Мы павінны любіць, адстойваць сваё: свой герб, свой сцяг, свой гімн, свайго Прэзідэнта. І тады нас будуць паважаць у свеце".
Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі таксама сказаў, што краіна дала яму шмат. Аднак ён лічыць справядлівым паставіць пытанне і інакш. "Ёсць такая песня "Што ты зрабіў для Радзімы?" Яна часта гучыць. Гэта вельмі правільная пастаноўка пытання. Калі хочаш нечага дабіцца і чакаеш, што табе дасць краіна, не факт, што нечага дасягнеш. Гэта пазіцыя, ведаеце, крыху ўтрыманская. Калі ты даеш, згадзіцеся, у любой справе (сям'я, работа, палітыка), то і людзі табе даюць у сто разоў", - лічыць Вадзім Гігін.
Аб сваім стаўленні да роднай зямлі выказаўся і Уладзімір Громаў. Ён прызнаўся, што ў юнацтве ў яго ўзнікала жаданне паехаць за мяжу. "Такая думка з'яўлялася ў яшчэ неакрэплым розуме. Думаю, гэта ўласціва ўсім маладым людзям - перыяд нігілізму, калі ўсё цябе не задавольвае. Але потым, сталеючы, набываеш сацыяльную адказнасць. Калі ў цябе ёсць сям'я, твая любімая справа, калі ў цябе ёсць твая любімая краіна, гэтыя думкі некуды знікаюць. Скажу за сябе: абсалютна ехаць не тое што не хочацца, нават у думках няма. Выступаць - так, цудоўна з'ездзіць куды-небудзь. Любы выезд і выступленне з іншымі калектывамі, з іншымі салістамі, дырыжорамі або рэжысёрамі - гэта цябе ўзбагачае", - падкрэсліў народны артыст Беларусі.-0-