Скрыншот відэа
Навіны сюжэта
"Праект "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА "
13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўная палітычная мэта Захаду заключаецца ў пераглядзе гісторыі, што ўяўляе сабой вельмі небяспечную тэндэнцыю. Такім меркаваннем у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА падзяліўся дырэктар Цэнтра міжнародных даследаванняў ФМА БДУ Мікіта Беленчанка.
"Калі мы гаворым аб Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне, то гаворым не толькі пра мінулае, але і пра сучаснае і будучае. Бо сучаснае і будучае непарыўна звязаны з гістарычнай спадчынай і нацыянальнай самасвядомасцю, а таксама з месцам і роляй сучаснага грамадства ў будучым свеце", - сказаў Мікіта Беленчанка.
Калі размова ідзе аб краінах Захаду, адзначыў дырэктар Цэнтра міжнародных даследаванняў ФМА БДУ, то іх галоўная палітычная мэта - перагледзець гісторыю і паказаць падзеі мінулага ў зусім іншым святле. "Гэта небяспечная тэндэнцыя. На працягу 10-15 гадоў спрабуюць паставіць на адну лінію Сталіна і Гітлера. Чырвоную Армію спрабуюць прадставіць не пераможцамі, а захопнікамі. Савецкага салдата спрабуюць прадставіць акупантам. Для мяне, чалавека, які вучыўся ў савецкі час, гэта неймаверна і незразумела", - падкрэсліў ён.
Мікіта Беленчанка ўпэўнены, што нашчадкам пераможцаў не трэба спакойна ставіцца да падобных тэндэнцый. "Калі мы захаваем гістарычную праўду, гістарычную памяць, то зможам і далей выхоўваць нашых дзяцей у правільным рэчышчы", - дадаў ён.-0-
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.