Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 снежня 2022, 12:14

Генпракуратура завяршае падрыхтоўку першых матэрыялаў у суды па справе аб генацыдзе ў гады ВАВ

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генпракуратура завяршае работу па падрыхтоўцы першых матэрыялаў у нацыянальныя суды Беларусі па крымінальнай справе аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Аб гэтым паведаміў журналістам генеральны пракурор Андрэй Швед, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы завяршаем работу па падрыхтоўцы першых матэрыялаў у нацыянальныя суды Рэспублікі Беларусь, каб рашэннямі беларускага суда вызначыць віну канкрэтных фашыстаў. Нават тых, якія памерлі. Каб нашчадкі ведалі, у чым была іх віна. І ў гэтай частцы работа прадаўжаецца", - адзначыў Андрэй Швед.

Паводле яго слоў, практычна завершаны допыты жывых сведак. "Засталася невялікая колькасць тых, хто пражывае за межамі Беларусі. У першым паўгоддзі наступнага года мы гэту работу завершым, - расказаў генпракурор. Праведзена маштабная работа па вызначэнні сумы матэрыяльнага ўрону, які нанеслі фашысцкія акупанты і іх памагатыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Спецыяльнай урадавай камісіяй гэта сума вызначана, грамадскасці яна будзе названа пазней, таму што яна вялікая і патрабуе свайго асэнсавання".

"Мы аднавілі актыўную работу з нашымі замежнымі партнёрамі ў частцы вышуку злачынцаў. Накіравалі паўторнае даручэнне аб аказанні прававой дапамогі амаль у 30 краін свету, дзе пражываюць жывыя эсэсаўцы. І вядзём актыўную работу, звязаную з тым, каб аднавіць пытанне прыцягнення да адказнасці за злачынствы, учыненыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны", - падкрэсліў Андрэй Швед.

Семінар "Аб ходзе расследавання Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь крымінальнай справы па фактах генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны" праходзіць у БДПУ імя М.Танка. Яго ўдзельнікі - начальнікі галоўных упраўленняў адукацыі аблвыканкамаў, першы намеснік старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, начальнікі ўпраўленняў па адукацыі адміністрацый раёнаў Мінска, кіраўнікі ўстаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай адукацыі, кіраўнікі па ваенна-патрыятычным выхаванні ўстаноў адукацыі Мінска, кіраўнікі структурных падраздзяленняў Міністэрства адукацыі, устаноў адукацыі, падпарадкаваных Мінадукацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі