Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 верасня 2020, 12:13

Генпракуратура выступае за ўзмацненне адказнасці бацькоў за ўдзел дзяцей у акцыях пратэсту

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральная пракуратура выступае за ўзмацненне адказнасці бацькоў за ўдзел дзяцей у акцыях пратэсту, заявіў журналістам генеральны пракурор Андрэй Швед перад пачаткам рэспубліканскай каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння праваахоўныя органы аператыўна выяўляюць гэтых асоб, перадаюць у органы апекі і папячыцельства, пракурорам звесткі пра іх. Але мы лічым гэту работу недастатковай. Таму сёння даручана актывізаваць гэту дзейнасць, больш актыўна выяўляць такіх асоб", - сказаў генеральны пракурор.

Андрэй Швед дадаў: "Генпракуратура ініцыюе ў бліжэйшы час унясенне змяненняў у заканадаўства з тым, каб узмацніць адказнасць бацькоў, якія ўцягваюць дзяцей у акцыі пратэсту".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі