ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 5 жніўня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 чэрвеня 2021, 12:14

Генпракуратура накіруе ў Латвію запыт аб аказанні прававой дапамогі ў адносінах да 22 жывых эсэсаўцаў

Фота з архіва
Фота з архіва

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генпракуратура накіруе ў Латвію запыт аб аказанні міжнароднай прававой дапамогі ў адносінах да 22 жывых эсэсаўцаў, паведаміў журналістам генпракурор Андрэй Швед, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"Мы прадаўжаем актыўна расследаваць гэту справу. Сёння прадставім інфармацыю наконт злачынстваў, учыненых латышскімі легіёнамі СС. Гэта карныя структуры, якія ў перыяд 1941-1944 гадоў ажыццявілі тут шматлікія зверствы, самыя жорсткія расправы ўчынялі над мірным насельніцтвам. Сёння мы ўстанавілі амаль 400 жывых латышскіх эсэсаўцаў па ўсім свеце. Даручэнне аб аказанні прававой дапамогі накіроўваецца ў Латвію ў адносінах да 22 жывых эсэсаўцаў", - сказаў Андрэй Швед.

Генпракурор удакладніў, што адпаведныя даручэнні накіроўваюцца і ў іншыя краіны. "Мы ведаем іх адрасы, прозвішчы, - сказаў ён. - Мы ставім пытанне аб працэдурах вядзення па справе для вырашэння ў далейшым пытання, звязанага з іх прыцягненнем за генацыд".

"А тыя зверствы, якія яны ўчынялі, за рамкамі нармальнага чалавечага ўспрымання. Дэталі следчая група прадставіць грамадскасці. Гэтыя злачынствы мы будзем перадаваць у СМІ для адкрытага абмеркавання", - дадаў Андрэй Швед.

Раней у Генпракуратуры заявілі, што ў бліжэйшы час плануецца прадставіць у міжнародны трыбунал "дастатковы аб'ём доказаў, каб пачаць ва ўстаноўленым парадку працэдуру афіцыйнага прызнання генацыду беларускага народа ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны". "Мы рыхтуем доказную базу. Я думаю, што на працягу гэтага года мы ўжо сфарміруем першы пакет дакументаў", - сказаў сёння генпракурор.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі