Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 лістапада 2020, 14:39

Генпракуратура аб парушальніках руху на чыгунцы: стваралі небяспеку гібелі людзей

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Апошнім часам узрасла колькасць проціпраўных дзеянняў, якія парушаюць стабільную работу чыгуначнага транспарту, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на старшага пракурора ўпраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства на транспарце і ў мытных органах Генеральнай пракуратуры Беларусі Арцёма Маймусава.

Ён адзначыў, што правапарушальнікі прыводзілі ў непрыдатны для эксплуатацыі стан чыгуначныя пуці зносін: замыкалі рэйкавыя ланцугі, пашкоджвалі святлафоры і іншае абсталяванне, размяшчалі прадметы па шляху руху поезда. "Гэта стварала небяспеку гібелі людзей, прычынення ім цялесных пашкоджанняў, аварый і крушэнняў. Такія дзеянні мелі на мэце дэстабілізаваць грамадскі парадак у дзяржаве", - сказаў Арцём Маймусаў.

Органы пракуратуры і Следчага камітэта па гэтых фактах узбудзілі крымінальныя справы. Устаноўлены падазроныя ў такіх злачынствах. Ім пагражае строгае пакаранне - аж да 15 гадоў пазбаўлення волі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі