Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 мая 2022, 17:59

Гендырэктар "Белфармацыі": пастаўкі ўсіх неабходных медыкаментаў з Еўропы прадаўжаюцца

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастаўкі ў Беларусь усіх неабходных медыкаментаў з Еўропы прадаўжаюцца, заявіў журналістам генеральны дырэктар РУП "Белфармацыя" Сяргей Літаш перад урачыстым мерапрыемствам з нагоды 100-годдзя з дня заснавання прадпрыемства, якое праходзіць у Вялікім тэатры оперы і балета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З-за санкцыйнага націску была парушана лагістыка, адзначыў Сяргей Літаш. "Былі пэўныя складанасці ў лагістычных ланцугах. Нейкія авіялініі перасталі лятаць у Беларусь, але мы знайшлі альтэрнатыўныя шляхі праз Расійскую Федэрацыю, аўтамабільным транспартам. Усе праблемы, якія ўзнікалі на нашым шляху, мы вырашылі", - сказаў ён.

Гендырэктар "Белфармацыі" адзначыў, што лекавыя сродкі, як заяўляюць усе пастаўшчыкі, пад санкцыі не падпадаюць. "Мы прадаўжаем пастаўляць усе неабходныя медыкаменты з Еўропы, іншых краін. Абмежаванні не могуць распаўсюджвацца на лекавыя сродкі", - сказаў ён.

Сяргей Літаш заўважыў, што больш за 50 працэнтаў усіх лекавых сродкаў - беларускай вытворчасці. Разам з тым прадпрыемства працуе з пастаўшчыкамі з 30 краін. "Кантракты аб'ядноўваюць больш за 200 вытворцаў па ўсім свеце", - адзначыў Сяргей Літаш.

Паводле яго слоў, створаны запасы лекавых сродкаў як беларускай, так і імпартнай вытворчасці - ад 1,5-2-месячнай патрэбнасці па шэрагу пазіцый да паўгадавой.

"Мы не стаім на месцы, будзем развівацца далей, пашыраць аптэчную сетку, адкрываць новыя аптэкі там, дзе яны патрэбны, у раёне новабудоўляў, лячэбных арганізацый. Плануем пашыраць супрацоўніцтва з новымі пасташчыкамі, вытворцамі, дыверсіфікаваць пастаўкі. У нас заключаюцца новыя кантракты на медыкаменты з Турцыі, Кітая, Індыі, іншых краін", - сказаў на заканчэнне Сяргей Літаш.

"Белфармацыя" - буйнейшая аптэчная сетка, дыстраб'ютар і пастаўшчык лекавых сродкаў. У складзе РУП 220 аптэк, аптэчны склад, сучасны лагістычны цэнтр. Асартыментны пералік прадукцыі - амаль 6 тыс. найменняў, у тым ліку амаль 3,4 тыс. - лекавыя сродкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі