Мікалай Бузін. Фота з архіва
15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і ЗША Аляксандра Лукашэнкі і Дональда Трампа - прызнанне той пазітыўнай пазіцыі, якую на працягу многіх гадоў займае Беларусь. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА ваенны эксперт, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Мікалай Бузін.
"Тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і ЗША Аляксандра Лукашэнкі і Дональда Трампа - гэта разуменне ўкладу Рэспублікі Беларусь і асабіста Прэзідэнта ў нармалізацыю адносін паміж Злучанымі Штатамі і Расійскай Федэрацыяй. На працягу апошняга часу наш Прэзідэнт неаднаразова сустракаўся са спецпрадстаўнікамі Дональда Трампа, даваў інтэрв'ю замежным СМІ, у тым ліку Злучаных Штатаў, пастаянна ўзаемадзейнічаў з Уладзімірам Пуціным. Ён станавіўся пэўным мостам паміж Захадам і Усходам, што дазваляе знайсці кропкі для ўзаемадзеяння, знайсці тыя тэмы, тыя пункты, якія неабходна абмеркаваць дзвюм вялікім дзяржавам. На мой погляд, гэты дыялог і гэта размова - менавіта прызнанне ўкладу Рэспублікі Беларусь у гэты працэс. Гэта прызнанне той пазітыўнай пазіцыі, якую на працягу многіх гадоў займае Беларусь, - сказаў Мікалай Бузін. - І самае галоўнае - гэта разбурэнне таго міфа, які на працягу доўгага часу стварае Еўропа, што ў Рэспубліцы Беларусь нелегітымная ўлада, нелегітымны прэзідэнт".
Тон размовы кіраўнікоў дзяржаў сведчыць аб тым, што яны паважліва адносяцца адзін да аднаго, адзначыў дэпутат. "Яны паважліва ўспрымаюць пазіцыю адзін аднаго і гатовы да далейшага дыялогу. Выклікае пэўны аптымізм фраза, якую напісаў Дональд Трамп у сацсетцы: "Я чакаю сустрэчы з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь". Гэта яшчэ раз падкрэслівае, што Беларусь - краіна, якая адбылася. Гэта краіна, якая, праводзячы шматвектарную палітыку, ніколі не падводзіла сваіх партнёраў. Якая з'яўляецца па-сапраўднаму суверэннай дзяржавай. Менавіта таму Прэзідэнт Злучаных Штатаў так шчыра і даволі цёпла размаўляў з нашым лідарам, - падкрэсліў ён. - Мы ніколі не перарываем адносін. Мы заўсёды настроены на паважлівы двухбаковы дыялог".
Але што цяпер рабіць збеглым? "Што датычыцца нашых збеглых, то яны страчваюць глебу пад нагамі. Чарговы раз Дональд Трамп паказвае, што ў Рэспубліцы Беларусь ёсць рэальны кіраўнік. Ёсць рэальная ўлада, з якой можна гаварыць, з якой можна абмяркоўваць важныя пытанні і знаходзіць кансэнсус. Гэта значыць той самы лідар заходняга свету адкрытым тэкстам гаворыць усім сваім васалам, што Беларусь - гэта суверэнная краіна, уладу якой ён прызнае, Прэзідэнта якой ён паважае і гатовы весці з імі дыялог. А што ім рабіць? Шукаць сабе або новых сюзерэнаў, або вяртацца дадому. Іх тут чакаюць, ім ёсць чым тут заняцца", - дадаў Мікалай Бузін.-0-