Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 студзеня 2022, 11:04

Ганаровы грамадзянін Магілёва: ветэраны ўнеслі прапанову ў Канстытуцыю, якая датычыцца стаўлення да пажылых

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У час абмеркавання прапануемых змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю магілёўскія ветэраны прапанавалі дапоўніць артыкул 47, у якім гаворыцца аб стаўленні да пажылых людзей, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА старшыня Магілёўскага гарадскога Савета ветэранаў ганаровы грамадзянін горада Магілёва Зінаіда Пянькова.

"Мы сустракаліся з дэпутатамі Савета Рэспублікі і перадалі свае прапановы адносна артыкула 47, дзе гаворыцца аб стаўленні да пажылых. У ім чатыры абзацы, тры з іх мы падтрымалі поўнасцю. А вось другі прапанавалі змяніць. У прапанаваным цяпер варыянце гаворыцца прыблізна наступнае: дзяржава праяўляе асаблівы клопат аб пажылых людзях, ветэранах вайны і асобах, якія абаранялі дзяржаву і грамадскія інтарэсы. Мы папрасілі дапоўніць гэты спіс (з улікам таго, што цяпер адбываецца ў свеце) ветэранамі, якія ваявалі на тэрыторыі іншых краін, а таксама ветэранамі ўзброеных сіл і праваахоўных органаў".

Акрамя таго, старшыня Магілёўскага гарадскога Савета ветэранаў выказала ўдзячнасць, што ў артыкуле 15 падкрэсліваецца патрыятычнае выхаванне, а важнасць гістарычнай памяці можа быць замацавана на вышэйшым заканадаўчым узроўні.-0-

Зінаіда Пянькова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі