Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 снежня 2020, 11:24

Галоўчанка: Новы год - гэта час здзяйснення жаданняў

29 снежня, Краснадворцы /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" наведаў сёння дзіцячы дом сямейнага тыпу Вольгі Клімавай у Салігорскім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэм'ер-міністр цёпла пагутарыў з хлопчыкамі і дзяўчынкамі каля навагодняй ёлкі і ў час чаяпіцця.

"Няхай за акном не вельмі навагодняе надвор'е, але Дзед Мароз прыходзіць у любое надвор'е, у тым ліку калі няма снегу. Самае галоўнае, што Новы год - гэта час, калі здзяйсняюцца надзеі і можна загадаць жаданне на наступны год", - сказаў Раман Галоўчанка.

Новы год - яшчэ і час падарункаў. Прэм'ер-міністр перадаў дзецям салодкія падарункі, ноўтбук, камп'ютар і шматфункцыянальнае ўстройства для друку. "У нас IT-краіна, стагоддзе лічбавых тэхналогій. Таму, думаю, зусім не лішняй будзе сучасная камп'ютарная тэхніка", - адзначыў Раман Галоўчанка. "Гульняў менш, а карысных заняткаў - больш", - пажадаў ён, перадаючы падарункі. Дзеці ўручылі прэм'еру навагодні сувенір.

Дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" праходзіць у Беларусі з 10 снежня па 10 студзеня. Штогод кіраўнікі міністэрстваў і іншых органаў дзяржкіравання, мясцовых органаў улады, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый наведваюць дзіцячыя інтэрнаты і дамы сямейнага тыпу, апякунскія і прыёмныя сем'і, сем'і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, бальніцы. У час акцыі яны віншуюць дзяцей з Новым годам і Калядамі, уручаюць падарункі, дапамагаюць у вырашэнні праблем.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі