Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 сакавіка 2024, 18:58

Галоўчанка назваў магчымыя механізмы падтрымкі арганізацый Белкаапсаюза

Фота з архіва
Фота з архіва
19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на нарадзе ва ўрадзе назваў магчымыя механізмы падтрымкі арганізацый Белкаапсаюза, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"На мінулым тыдні адбылася рабочая сустрэча са старшынёй праўлення Белкаапсаюза. Мы заслухалі інфармацыю, канстатавалі, што, на жаль, сітуацыя ў Белкаапсаюзе даволі складаная, усе віды дзейнасці, якая ажыццяўляецца, акрамя нарыхтоўчай і вытворчасці, стратныя. І гэта нягледзячы на тое, што і ў мінулым, і бягучым годзе ўрадам, кіраўніком дзяржавы было прынята нямала рашэнняў па забеспячэнні падтрымкі прыбытковай работы арганізацый спажыўкааперацыі. Старшыня Белкаапсаюза канстатавала неабходнасць аказання дадатковых мер падтрымкі, звязаных у першую чаргу са стратнасцю асноўнага віду дзейнасці - аказання бесперабойных паслуг насельніцтву ў сельскай мясцовасці па набыцці тавараў не толькі першай неабходнасці, але і даволі шырокага асартыменту для задавальнення ўсіх базавых патрэбнасцей", - сказаў Раман Галоўчанка.

У ліку магчымых механізмаў падтрымкі арганізацый Белкаапсаюза ён назваў кампенсацыю часткі кошту набываемых аўтамагазінаў, пакрыццё транспартных расходаў па дастаўцы тавараў у сельскія магазіны, выдзяленне пэўных рэсурсаў для пагашэння наяўнай крэдыторскай запазычанасці, лічбавізацыю працэсаў спажыўкааперацыі за кошт сродкаў інавацыйных фондаў абласцей.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі