Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 лістапада 2019, 15:18

Фотакарэспандэнт БЕЛТА Ягор Паўлюшчык стаў адным з лепшых у конкурсе маладых журналістаў

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераможцаў рэспубліканскага конкурсу маладых журналістаў "Дэбют" узнагародзілі ў час правядзення VII Форуму маладых журналістаў "Развіццё айчыннай журналістыкі на сучасным этапе і яе адказнасць перад грамадствам" на базе факультэта журналістыкі БДУ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дыпломы маладым журналістам уручылі старшыня Беларускага саюза журналістаў Анатоль Лемяшонак і старшыня камісіі па этыцы БСЖ Дзмітрый Партон. Лепшых рэпарцёраў, аглядальнікаў, фотакарэспандэнтаў, відэааператараў, тэле- і радыёвядучых выбіралі сярод супрацоўнікаў рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ.

У намінацыі "Лепшы фотакарэспандэнт, відэааператар, дызайнер (мастак)" выйграў фотакарэспандэнт БЕЛТА Яго Паўлюшчык, які працуе ў інфармацыйным агенцтве з 2016 года. "Гэта першы конкурс, у якім я ўдзельнічаў. Прыемна, што адразу ж удалося дабіцца поспеху. Безумоўна, гэта матывуе на далейшае развіццё", - адзначыў прызёр.

Лепшым рэпарцёрам стала спецыяльны карэспандэнт выдавецкага дома "Беларусь сегодня" Таццяна Пастушэнка. Сярод шматлікіх узнагароджаных журналістаў рэгіянальных СМІ быў адзначаны журналіст газеты "Мiёрскiя навiны" Ігар Мацялёнак як аўтар рэгіянальных і карпаратыўных СМІ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі