Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 студзеня 2022, 11:11

Форум "Разумныя ўстойлівыя гарады" пройдзе 15-17 лютага ў Мінску

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Форум "Разумныя ўстойлівыя гарады: сацыяльны, эканамічны і кіраўніцкі складнік" пройдзе 15-17 лютага ў Мінску, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

Як адзначылі ў ведамстве, форум арганізуецца для прадстаўнікоў міністэрстваў і ведамстваў, рэгуляторных органаў, муніцыпалітэтаў, тэлекамунікацыйных аператараў, вышэйшых і агульнаадукацыйных навучальных устаноў, вытворцаў тэлекамунікацыйнага абсталявання, навуковых і праектных інстытутаў, распрацоўшчыкаў праграмнага забеспячэння і іншых зацікаўленых арганізацый дзяржаў-членаў, членаў сектараў і асацыіраваных членаў Міжнароднага саюза электрасувязі (МСЭ). Мерапрыемства пройдзе ў гібрыдным фармаце.

Адначасова з форумам будуць праведзены сходы рэгіянальных груп даследчых камісій сектара стандартызацыі электрасувязі МСЭ для Усходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі і Закаўказзя.

Форум арганізаваны Міжнародным саюзам электрасувязі сумесна з ААТ "Гіпрасувязь" і пры падтрымцы Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі