Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 верасня 2020, 12:42

Фінальны этап праекта для маладых прадпрымальнікаў пройдзе 29 верасня ў Мінску

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фінальны этап рэспубліканскага маладзёжнага інавацыйнага праекта "Стартап-тур. Інтэнсіў для маладых прадпрымальнікаў" пройдзе 29 верасня ў Маладзёжным бізнес-інкубатары ў Мінску, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік рэспубліканскага маладзёжнага праекта "100 ідэй для Беларусі" Наталля Сталпінская.

Заяўкі на ўдзел у праекце падалі 170 маладых людзей з розных куткоў Беларусі. У іх ліку - удзельнікі рэспубліканскага маладзёжнага інавацыйнага праекта "100 ідэй для Беларусі", маладыя прадпрымальнікі, распрацоўшчыкі, навучэнцы і студэнты ўстаноў адукацыі.

У час праекта арганізатары азнаёмілі маладых прадпрымальнікаў і інаватараў з разборам кейсаў ад экспертаў з бізнес-галін, ІТ-сферы, навукова-акадэмічнай грамадскасці, кіраўнікоў стартап-каманд, прайшлі анлайн-вэбінары на тэмы: "Уводзіны ў стартап-тур. Марафон бізнес-ідэй", "Фінансавае планаванне - залог поспеху", "Што такое lean-падыход у распрацоўцы стартапа і чаму ён важны".

"Заключным этапам праекта стане workshop з Дар'яй Купінай - кіраўніком аддзела развіцця бізнесу ў Групе кампаній "BelHard", co-founder стартап-лабараторыі (вопыт работы менеджарам у стартапах з 2014 года). Дзякуючы мерапрыемству ўдзельнікі даведаюцца, як запусціць свой праект, прыцягнуць карыстальнікаў і атрымаць першыя продажы", - расказала Наталля Сталпінская.

Арганізатарам праекта выступае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі пры падтрымцы Міністэрства эканомікі і Міністэрства адукацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі