Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 лютага 2020, 11:18

Еўразійскі студэнцкі форум стартуе 25 лютага ў БДУ

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. VI Еўразійскі навукова-практычны форум "Аналітычная эканоміка і прагназаванне да 2030 года" пачне работу ў БДУ 25 лютага. Мерапрыемства накіравана на павышэнне фінансава-эканамічнай адукаванасці, падтрымку творчых здольнасцей маладых вучоных, студэнтаў і школьнікаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ВНУ.

Адкрые тэматычную праграму конкурс выпускнікоў школ "Фінансавая і лічбавая дасведчанасць пакалення Z". Яго ўдзельнікамі стануць 10 каманд старшакласнікаў з Мінскай, Віцебскай і Гомельскай абласцей. Юнакам і дзяўчатам трэба будзе рашыць фінансава-эканамічны красворд і тэст, а таксама паспаборнічаць у інтэлектуальным біятлоне. Пераможцы атрымаюць сертыфікаты і памятныя прызы.

Прадоўжыць цыкл мерапрыемстваў 28 лютага алімпіяда па аналітычнай эканоміцы і прагназаванні. У фінальным паядынку выступяць 11 зборных БДУ, БДЭУ, ГрДУ імя Янкі Купалы, МДУ імя М.В. Ламаносава, Пензенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Арэнбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Нацыянальнага даследчага ўніверсітэта "Вышэйшая школа эканомікі", Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў, Яраслаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.Р.Дзямідава, Обнінскага інстытута атамнай энергетыкі. БДУ прадставіць каманда эканамічнага факультэта Random error. Студэнты выканаюць задачы з галіны эканомікі з выкарыстаннем камп'ютарных праграм, публічна прадставяць вынікі даследавання, праведзенага ў час задання завочнага тура.

На палях форуму 28 лютага адбудзецца міжнародная навуковая канферэнцыя "Тэндэнцыі эканамічнага развіцця ў XXI стагоддзі". У ёй прымуць удзел вучоныя, дактаранты, аспіранты, магістранты, спецыялісты эканамічных падраздзяленняў прадпрыемстваў, арганізацый, органаў дзяржаўнай улады. У час работы секцый і пленарных пасяджэнняў даследчыкі па эканоміцы прэзентуюць праекты, абмяняюцца думкамі па праблемных пытаннях заяўленай тэматыкі.

Арганізатарам форуму выступае эканамічны факультэт БДУ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі