Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 снежня 2021, 14:34

Ёлачныя кірмашы ў Мінску пачнуць працаваць 22 снежня

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску ёлачныя кірмашы адкрыюцца 22 снежня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказала начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Алена Нагорная.

"Як і ў мінулым годзе, першыя ёлачныя кірмашы пачнуць працаваць у Мінску 22 снежня. Рэалізоўваць навагоднія дрэвы будуць да 31 снежня ўключна. Месцы для іх продажу вызначаны на аўкцыёнах. У сталіцы будзе функцыянаваць 79 ёлачных кірмашоў", - расказала Алена Нагорная.

На пляцоўках традыцыйна прапануюць елкі, хвоі, расліны ў кадках. У некаторых месцах таксама плануюць рэалізоўваць букеты і кампазіцыі з хвойных галін. Час працы і кошт жывых елак устанаўліваюць прадаўцы.

Мінскі лясгас дрэвы будзе прадаваць на вул. Баграціёна, 70. Кірмаш тут стартуе 20 снежня. Сярэдні кошт ссечанага святочнага дрэва вышынёй да 1 м складзе Br19,20, ад 1 м да 2 м - Br26,40, ад 2 м да 3 м - Br33,60. Тавар у кадках каштуе даражэй: дрэва да 1 м - Br33,60, ад 1 м да 1,5 м - Br48, ад 1,6 да 2 м - Br56,40.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі