ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 5 красавіка 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 сакавіка 2020, 11:41

Эксперты выказаліся аб перспектывах змянення пенсійнай сістэмы ў Беларусі

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перспектывы змянення пенсійнай сістэмы ў Беларусі абмяркоўваліся ў прэс-цэнтры БЕЛТА ў час чарговага пасяджэння праекта "Экспертнае асяроддзе" - "Перапіс насельніцтва. Чалавечы капітал".

Паводле слоў старшыні Беларускага саюза жанчын кандыдата сацыялагічных навук Мар'яны Шчоткінай, дзеючая ў Беларусі салідарная пенсійная сістэма сябе апраўдвае. "Дзяржава выступае гарантам дабрабыту людзей. Але цалкам правільна тое, што трэба ісці далей і прапрацоўваць варыянты", - сказала яна. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на VIII з'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў звярнуў увагу, што пры перафармаціраванні пенсійнай сістэмы Беларусь вывучыць міжнародны вопыт, каб выпрацаваць найбольш прымальны для сябе варыянт. "Думаю, гэта будзе доўгатэрміновы працэс. За год гэтага не зробіш, але пачынаць трэба, уключаючы навуку", - падкрэсліла Мар'яна Шчоткіна.

Эксперты ў прэс-цэнтры БЕЛТА абмеркавалі асноўныя тэндэнцыі, якія паказалі папярэднія вынікі перапісу насельніцтва. Размова ішла аб мерах, якія могуць дапамагчы палепшыць дэмаграфічную сітуацыю, кіраваць унутранай міграцыяй і г.д.

Як паведамлялася, перапіс насельніцтва ў Беларусі праходзіў з 4 па 30 кастрычніка 2019 года пад лозунгам "Погляд на сучаснасць - крок у будучыню". Рэспандэнтам прапанавалі адказаць на 49 пытанняў, у тым ліку аб асноўных дэмаграфічных і нацыянальна-этнічных характарыстыках, міграцыйнай актыўнасці, адукацыі, крыніцах сродкаў да існавання, занятасці, колькасці дзяцей, жыллёвых умовах, гаспадарчай дзейнасці. Сабраная інфармацыя - своеасаблівы зрэз і фактычная дэмаграфічная карціна краіны. Яна можа паслужыць для карэкціроўкі дарожных карт маштабных дзяржпраграм, сацыяльных і інфраструктурных праектаў як у цэлым па краіне, так і ў асобных рэгіёнах, населеных пунктах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі