Сцяг Пятніца, 24 красавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 красавіка 2026, 20:01

Дзяржатамнагляд: МАГАТЭ лічыць Беларусь экспертам у сферы пераадолення наступстваў радыяцыйных аварый

Фота з архіва
Фота з архіва
22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МАГАТЭ лічыць Беларусь экспертам у сферы пераадолення наступстваў радыяцыйных аварый. Аб гэтым расказаў першы намеснік начальніка Дзяржатамнагляду Леанід Дзедуль у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць".

Навуковая падтрымка, асабліва ў першыя гады пасля аварыі на ЧАЭС, мела важнае значэнне як для ахоўных мерапрыемстваў, так і для развіцця рэгіёнаў, якія зведалі радыеактыўнае забруджванне.

"З пачаткам рэалізацыі першай ядзерна-энергетычнай праграмы Рэспублікі Беларусь мы перагледзелі і пашырылі кола навуковых арганізацый па навукова-тэхнічнай падтрымцы, што рэгулюе дзейнасць у галіне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі. У гэтым пераліку, зацверджаным пастановай урада, 18 арганізацый - доследныя, якія даўно працавалі з чарнобыльскай тэматыкай, у тым ліку і навуковая частка нашага Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава БДУ, інстытуты НАН, у тым ліку ДНУ "Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў - Сосны", - расказаў Леанід Дзедуль.

Навуковыя работы тэматычна выконваліся ў рамках шасці дзяржпраграм, накіраваных на выкананне мерапрыемстваў, звязаных з аварыяй на ЧАЭС. "Гэтыя мерапрыемствы ўключаны намі ў дзяржаўную навукова-тэхнічную праграму "Інфраструктура радыяцыйнай бяспекі". Больш фундаментальныя навуковыя работы, звязаныя з развіццём ядзернай энергетыкі, - гэта дзяржпраграма Акадэміі навук "Навука для грамадства і эканомікі". Ёсць шэраг задач, якія мы сфармулявалі і плануем рэалізаваць на працягу бліжэйшай пяцігодкі. Вынікі навуковых прац даюць магчымасць нам своечасова прымаць і ўносіць ва ўрад кіраўніцкія рашэнні. У тым ліку і па пераглядзе населеных пунктаў, і па вяртанні сельгасзямель у абарот. З 1993 года больш за 20 тыс. га ўведзена ў сельскагаспадарчы абарот", - адзначыў ён.

З гэтага года стартуе і праект МАГАТЭ "Удасканаленне метадаў бяспечнага абыходжання з аб'ектамі ядзернай спадчыны". "Гэта паняцце ў нас з'явілася ўпершыню ў галіне ядзернай і нацыянальнай бяспекі ў 2023 годзе. Да такіх аб'ектаў адносіцца ў тым ліку тэрыторыя Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. У рамках гэтага праекта плануецца і рэалізацыя мерапрыемстваў, звязаных з павышэннем магчымасцей навуковага аддзела запаведніка і правядзення работ", - сказаў Леанід Дзедуль.

Паводле яго слоў, МАГАТЭ зацікаўлена ў рабоце з нашай краінай і лічыць Рэспубліку Беларусь экспертам у сферы пераадолення наступстваў радыяцыйных аварый, дзякуючы той рабоце, якая праводзіцца ўсімі навуковымі арганізацыямі, у прыватнасці, у Палескім запаведніку.

"У нарматыўных дакументах мы зыходзім з прынцыпаў ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, якія выкладзены ў дакументах МАГАТЭ, і выкарыстоўваліся намі пры падрыхтоўцы закона аб рэгуляванні бяспекі пры выкарыстанні атамнай энергіі, карэкціроўкі закона аб радыяцыйнай бяспецы, нарматыўных дакументаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, што дае магчымасць комплексна і чырвонай лініяй правесці праз усе нарматыўныя дакументы адзін прыярытэт у рабоце з аб'ектамі ядзрнай спадчыны і атамнай энергетыкі - бяспека", - падкрэсліў ён.

Акрамя таго, навуковыя працы дазваляюць павышаць якасць медыцынскіх паслуг. Мерапрыемствы па іх аказанні прадугледжаны і ў рамках будучай саюзнай праграмы на 2026-2029 гады.-0-

* Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.

Фота Максіма Гучака
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі