Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 мая 2022, 11:32

ДПК: з пачатку тыдня колькасць фур на ўезд у Польшчу і Літву вырасла амаль на 60 працэнтаў

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З пачатку тыдня колькасць фур, якія чакаюць уезду ў Польшчу і Літву, вырасла амаль на 60 працэнтаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

Асноўнай прычынай істотнага павелічэння колькасці транспарту з'яўляецца невыкананне Літвой і Польшчай двухбаковых дамоўленасцей па пропуску велікагрузаў.

Так, з панядзелка праз літоўскія пагранічныя пераходы "Лаварышкес" ("Катлоўка"), "Мядзінінкай" ("Каменны Лог"), "Шальчынінкай" ("Беняконі") і "Райгардас" ("Прывалка") у краіны ЕС уехала ўсяго 39,4 працэнта велікагрузаў ад нормы, а праз польскі пункт пропуску "Баброўнікі" ("Бераставіца") - менш за 33 працэнты.

Таксама на літоўскім баку прадаўжае фіксавацца чарга велікагрузаў праз "Мядзінінкай" ("Каменны Лог") і "Шальчынінкай" ("Беняконі"). За мінулыя суткі кантрольныя службы гэтых сумежных пунктаў пропуску аформілі на выезд у нашу краіну 50 працэнтаў фур ад нормы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі