Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 снежня 2021, 09:29

ДПК растлумачыў новаўвядзенні ў перасячэнні граніцы і парадку самаізаляцыі ў сувязі з COVID-19

22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 21 снежня, у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў ад 17 снежня 2021 года нумар 727 "Аб змяненні пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 красавіка 2020 года нумар 208 і ад 30 кастрычніка 2020 года нумар 624", унесены змяненні ў парадак перасячэння граніцы і выкананне рэжыму самаізаляцыі, якія Дзяржпагранкамітэт растлумачыў у сваім Telegram-канале, паведамляе БЕЛТА.

Для ўсіх катэгорый грамадзян, якія прыбылі з-за мяжы, адменена самаізаляцыя. Але асобы, якія ўжо атрымалі патрабаванні аб самаізаляцыі да ўступлення ў сілу пастановы нумар 727, абавязаны забяспечыць іх выкананне да заканчэння названага тэрміну знаходжання на самаізаляцыі.

Дазволена перасячэнне граніцы законнымі прадстаўнікамі (бацькамі, усынавіцелямі (удачарыцелямі), апекунамі (папячыцелямі), якія суправаджаюць непаўналетніх асоб, што выязджаюць з Беларусі для атрымання адукацыі ў замежных адукацыйных арганізацыях.

"Перасячэнне граніцы названай катэгорыяй магчыма не часцей чым раз у 3 месяцы", - падкрэслілі ў ДПК.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі