Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 кастрычніка 2021, 11:58

ДПК: колькасць транспарту ў чарзе на выезд у ЕС застаецца ў межах прагнозу

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць транспарту, які чакае выезду на тэрыторыю Еўрасаюза, застаецца ў межах прагназуемых паказчыкаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

Найменшы паказчык выканання дамоўленасцей па прапускной здольнасці - 44 працэнты - прыпадае на польскі пункт пропуску "Баброўнікі" (з беларускага боку - "Бераставіца"), а найбольшы - 102 працэнты - на літоўскі пункт пропуску "Твярачус" (сумежны беларускі - "Відзы").

На граніцы з Украінай грузавы транспарт выязджаў без затрымак.

За мінулыя суткі толькі сумежны пункт пропуску "Твярачус" выканаў дамоўленасці па пропуску грузавых транспартных сродкаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі