14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для забеспячэння бяспекі і захавання належных санітарных умоў на пад'язных да беларуска-літоўскіх пунктаў пропуску дарогах наведзены поўны парадак. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік мытнага паста "Беняконі" Гродзенскай рэгіянальнай мытні Дзмітрый Парфёнаў.
"У мэтах забеспячэння бяспекі і захавання належных санітарных умоў на пад'язных дарогах да беларуска-літоўскіх пунктаў пропуску наведзены поўны парадак. Усе пакінутыя на абочынах каля пунктаў пропуску літоўскія фуры размешчаны на спецыяльна ўстаноўленых пляцоўках. Усяго на стаянках знаходзіцца каля 1300 літоўскіх грузавікоў. Ажыццяўляецца кругласутачная ахова названых пляцовак", - расказаў Дзмітрый Парфёнаў.
Ён адзначыў, што большасць вадзіцеляў ужо выбылі на месцы пражывання. Для астатніх на пляцоўках створаны ўсе неабходныя бытавыя ўмовы.-0-