Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 сакавіка 2024, 13:31

"Для мяне гэта будзе вялікі вопыт". Васілеўская аб двухсутачнай схеме збліжэння з МКС

Алег Навіцкі і Марына Васілеўская
Алег Навіцкі і Марына Васілеўская
23 сакавіка, Байканур /Кар. БЕЛТА/. Удзельніца касмічнага палёту беларуска Марына Васілеўская ў час сустрэчы экіпажа карабля "Саюз МС-25" з кіраўніцтвам "Раскосмасу" і дэлегацыяй Беларусі расказала аб гатоўнасці да двухсутачнай схемы збліжэння, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Так, у нас двухсутачная схема. Але, шчыра кажучы, усё, што ні робіцца, - да лепшага. Я ўжо ў гэтым пераканалася. І для мяне гэта будзе вялікі вопыт. Мы правядзём двое сутак у караблі, і ў нас будзе больш часу адаптавацца да бязважкасці, больш часу паглядзець на нашу цудоўную Зямлю. Калі мы прыляцім на станцыю, я ўпэўнена, што мы будзем адчуваць сябе добра", - сказала Марына Васілеўская.
Як паведамлялася раней, карабель з экіпажам у складзе касманаўта "Раскосмасу" Алега Навіцкага, удзельніцы касмічнага палёту беларускі Марыны Васілеўскай і астранаўта НАСА Трэйсі Дайсан дабярэцца да МКС па двухсутачнай схеме збліжэння.-0-

Фота Паўла Арлоўскага
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі