Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 красавіка 2021, 11:48

Дэпутаты разгледзяць у першым чытанні законапраекты аб турызме і адвакацкай дзейнасці

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання адбудзецца 16 красавіка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ніжняй палаты парламента.

У першым чытанні заканадаўцы маюць намер разгледзець законапраекты "Аб турызме", "Аб змяненні законаў па пытаннях адвакацкай дзейнасці", "Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці".

У другім чытанні плануецца разгледзець законапраекты "Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму", "Аб змяненні законаў па пытаннях процідзеяння экстрэмізму", "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь", "Аб змяненні законаў па пытаннях забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь", "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўнай абароне суддзяў, службовых асоб праваахоўных і кантралюючых (наглядных) органаў, супрацоўнікаў органа дзяржаўнай аховы".

Таксама на другое чытанне выносяцца законапраекты "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб электрасувязі", "Аб змяненні законаў па пытаннях працоўных адносін" і "Аб змяненні законаў па пытаннях сродкаў масавай інфармацыі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі