ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 4 снежня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 кастрычніка 2020, 13:13

Дэпутаты ратыфікавалі пагадненне Беларусі і Расіі аб узаемным прызнанні віз

Фота з архіва
Фота з архіва

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты на пасяджэнні чацвёртай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання ратыфікавалі Пагадненне паміж урадамі Беларусі і Расіі аб узаемным прызнанні віз і па іншых пытаннях, звязаных з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыі дзяржаў - удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пагадненне было падпісана 19 чэрвеня ў Мінску і накіравана на рэгуляванне міграцыйных працэсаў на тэрыторыі дзяржаў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Пагадненне вызначае, што замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства атрымаюць права ўязджаць, выязджаць, знаходзіцца, перамяшчацца транзітам па тэрыторыі Беларусі і Расіі на падставе візы адной з дзяржаў і на падстве дакументаў, што засведчваюць асобу. У выніку беларуская візавая сістэма атрымлівае права на выдачу віз, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Расіі", - расказала намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Вольга Петрашова.

Дэпутат адзначыла, што ратыфікацыя пагаднення будзе садзейнічаць развіццю міжнародных кантактаў, турыстычнага і інвестыцыйнага патэнцыялу Беларусі і дэманстраваць адкрытасць нашай дзяржавы для замежных гасцей.

Як чакаецца, пагадненне ўступіць у сілу праз 30 дзён пасля ратыфікацыі дзвюма дзяржавамі. Пры гэтым Беларусь ратыфікуе пагадненне першай.

Як дадаў намеснік міністра замежных спраў Яўген Шэстакоў, пагадненне не закране катэгорыю замежных грамадзян, якія прыбываюць на тэрыторыю Беларусі па бязвізавым парадку ўезду.

"Пагадненне не закране дзеянне адпаведнага ўказа, які прадугледжвае бязвізавы ўезд замежных грамадзян праз Нацыянальны аэрапорт Мінск на тэрмін да 30 дзён, а таксама адпаведных указаў, якія прадугледжваюць 15-дзённае бязвізавае наведванне турыстычных раёнаў Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. Адзінае, відавочна, што замежныя грамадзяне, якія скарысталіся гэтым правам, могуць адпаведна знаходзіцца толькі ў Беларусі або ў раёнах Гродзенскай і Брэсцкай абласцей у выпадку адсутнасці ў іх візы Беларусі або Расіі. Калі ж у іх акрамя гэтага ўезду ёсць расійская віза, яны могуць у час знаходжання перамяшчацца на тэрыторыю Расіі. Уласна кажучы, нейкія асаблівыя парадкі ўезду гэта пагадненне ніякім чынам не закране", - дадаў намеснік міністра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі