Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 снежня 2022, 14:21

Дэпутаты прынялі ў першым чытанні законапраект па пытаннях крымінальнай адказнасці

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты на пасяджэнні дзявятай сесіі Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання прынялі ў першым чытанні законапраект "Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як растлумачылі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў, мэта падрыхтоўкі законапраекта - прыняцце мер папераджальнага характару за ўчыненне злачынстваў экстрэмісцкай (тэрарыстычнай) накіраванасці шляхам карэкціровак Крымінальнага і Крымінальна-працэсуальнага кодэксаў.

Праектам закона прапануецца ўнясенне змяненняў у санкцыю часткі 2 артыкула 356 КК, якія прадугледжваюць магчымасць прымянення выключнай меры пакарання ў выглядзе смяротнай кары за здраду дзяржаве, учыненую службовай асобай, якая займае дзяржаўную пасаду, або асобай, на якую распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага. Прыводзяцца ў адпаведнасць таксама артыкулы 58 і 59 КК.

Артыкул 360 КК дапаўняецца заўвагай, якая дапускае вызваленне асобы ад крымінальнай адказнасці за падрыхтоўчыя дзеянні да дыверсіі ў выпадку яе прадухілення.

Таксама ў КК уносіцца дапаўненне ў мэтах устанаўлення адказнасці за распаўсюджванне заведама непраўдзівых звестак, якія дыскрэдытуюць Узброеныя Сілы, іншыя войскі і воінскія фарміраванні, ваенізаваныя арганізацыі Беларусі.

Акрамя таго, прапануецца ўстанавіць памер штрафу за антыдзяржаўныя злачынствы ў межах ад 500 да 50 тыс. базавых велічынь.

Праектам закона Крымінальны кодэкс дапаўняецца артыкулам 289-1 "Прапаганда тэрарызму". Таксама прапануецца дапоўніць КК артыкулам 375-2 "Парушэнне патрабаванняў па абароне дзяржаўных сакрэтаў".

Змяненні ў частку 4 артыкула 108 КПК, прапануемыя праектам закона, прадугледжваюць магчымасць затрымліваць асоб па артыкулах 356-358-1 КК на тэрмін да 10 сутак, а абвінавачанне прад'яўляць у тэрмін да 20 сутак з моманту затрымання. Гэта выклікана тым, што часта па гэтых складах злачынстваў акрамя працэсуальнага замацавання доказаў на пачатковай стадыі актыўна праводзяцца аператыўна-следчыя камбінацыі, на правядзенне якіх 72 гадзін затрымання бывае недастаткова.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі