Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 снежня 2019, 12:56

Дэпутаты прынялі ў першым чытанні папраўкі аб аўдыя- і відэазапісе судовых працэсаў

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі сёння ў першым чытанні змяненні ў Гаспадарчы працэсуальны, Грамадзянскі працэсуальны, Крымінальна-працэсуальны кодэксы і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. Папраўкі замацоўваюць магчымасць аўдыя- і відэазапісу судовых працэсаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аўдыя- і відэафіксацыя судовых працэсаў і кожнага працэсуальнага дзеяння па-за пасяджэннем, згодна з законапраектам, стануць абавязковымі. Адначасова будзе складацца кароткі пратакол у пісьмовай форме. Так будзе лягчэй працаваць з запісам судовага працэсу, правяраць абгрунтаванасць і законнасць прынятага рашэння. Пры гэтым законапраектам прапануецца захаваць магчымасць вядзення тэкставага пратакола, калі, напрыклад, неабходнае аўдыя-, відэаабсталяванне раптоўна выйшла са строю.

Рэалізацыя паправак дасць магчымасць павысіць якасць правасуддзя, яго даступнасць, максімальную адкрытасць і празрыстасць, адзначыў, прадстаўляючы законапраект у Авальнай зале, першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Валерый Калінковіч.

Змяненні ў заканадаўства ствараюць прававую аснову для далейшага ўкаранення ў практыку магчымасцей электроннага судаводства, інфармацыйных тэхналогій. "Размова ідзе фактычна аб адным з асноўных элементаў ствараемай адзінай інфармацыйнай сістэмы судоў агульнай юрысдыкцыі. Запусціць яе ў работу мы маем намер ужо да канца будучага года", - растлумачыў Валерый Калінковіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі