Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 лістапада 2018, 17:28

Дэпутаты 12 лістапада разгледзяць у першым чытанні папраўкі ў закон аб мясцовым кіраванні

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання адбудзецца 12 лістапада, дэпутаты разгледзяць у першым чытанні папраўкі ў закон аб мясцовым кіраванні і самакіраванні. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Усяго ў пераліку пасяджэння дзесяць пытанняў. У першым чытанні, акрамя паправак у закон аб мясцовым кіраванні і самакіраванні, плануецца разгледзець законапраект аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя іншыя заканадаўчыя акты.

У другім чытанні плануюцца да разгляду папраўкі ў Лясны кодэкс, змяненні і дапаўненні ў закон аб раслінным свеце, аб бяспецы генна-інжынернай дзейнасці. Заканадаўцы маюць намер разгледзець і ратыфікацыю шэрага міжнародных дагавораў, у тым ліку пагадненне паміж урадамі Беларусі і Нідэрландаў аб супрацоўніцтве і ўзаемнай адміністрацыйнай дапамозе ў мытных справах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі