Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 мая 2021, 09:17

Дажджы, навальніцы і да +26°С чакаецца ў Беларусі 17 мая

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навальніцы чакаюцца ў асобных раёнах Беларусі 17 мая, удзень па ўсходзе месцамі пройдуць моцныя дажджы, а вецер узмоцніцца парывамі да 15-18 м/с, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У панядзелак будзе воблачна з праясненнямі. Уначы пераважна па заходняй палове, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. У асобных раёнах чакаюцца навальніцы, удзень па ўсходзе краіны месцамі пройдуць моцныя дажджы. Уначы і раніцай на асобных участках будзе назірацца слабы туман.

Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты, удзень месцамі па ўсходзе моцны парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 10-15 градусаў вышэй за нуль, удзень - 17-23 градусы цяпла, па ўсходзе - да плюс 26.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі