Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 жніўня 2021, 12:51

Дажджы, навальніцы і да +25°С чакаецца ў Беларусі 12 жніўня

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы, навальніцы і да 25 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 12 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна па паўночнай палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. У начны і ранішні час у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца паўночна-заходні 5-10 м/с, удзень парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 10-16. Удзень будзе 19-25 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі