Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 чэрвеня 2020, 12:02

Дажджы і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 2 чэрвеня

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 2 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак будзе воблачна. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі моцныя. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-ўсходні 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с, у асобных рёнах - да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 5-10 градусаў вышэй за нуль, днём - 10-16 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі