Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 мая 2019, 17:13

Дажджы і навальніцы прагназуюць у Беларусі 10 мая

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 10 мая пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі чакаюцца навальніцы, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы пераважна па ўсходніх і цэнтральных раёнах, удзень на большай частцы тэрыторыі дажджы. Вецер пераменных напрамкаў слабы або ўмераны, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 2 да 12 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца да 13-19 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі