Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 сакавіка 2020, 13:00

Дажджы і да +15°С будзе ў Беларусі 4 сакавіка

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На паўднёвым усходзе Беларусі 4 сакавіка прагназуюць да 15 градусаў цяпла, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер паўднёвы, удзень з пераходам на заходні 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 2-8 вышэй за нуль. Удзень будзе 6-12, па паўднёвым усходзе да 13-15 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі