Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 верасня 2019, 15:11

Дажджліва і да +17 будзе ў Беларусі 17 верасня

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджліва і да 17 градусаў цяпла будзе ў Беларусі ў аўторак, 17 верасня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У бліжэйшыя суткі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы месцамі па Віцебскай вобласці, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 5-11 градусаў, удзень - 11-17 градусаў цяпла.

Сіноптыкі папярэджваюць, што ў паўднёва-ўсходніх раёнах Гомельскай вобласці захаваецца надзвычайная пажаранебяспека (5-ы клас).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі