Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 жніўня 2022, 13:55

Даклінічнае выпрабаванне беларускай вакцыны ад COVID-19 пачнуць з 1 снежня

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Даклінічнае выпрабаванне беларускай вакцыны ад COVID-19 пачнуць з 1 снежня. Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў губернатара, работа па вытворчасці вакцыны супраць COVID-19 ідзе паспяхова, пад Віцебскам цяпер фарміруецца вытворчы ўчастак.

"1 снежня плануем пачаць перадклінічнае выпрабаванне атрыманай нашай вакцыны. Вакцына будзе не вектарная. Яна будзе створана па класічнай тэхналогіі, таму будзе больш лёгкай для ўспрымання арганізмам", - расказаў Аляксандр Субоцін.

На прадпрыемстве "БелВітуніфарм" ужо будуецца новы завод для вытворчасці гэтай вакцыны па поўным цыкле, дадаў старшыня Віцебскага аблвыканкама. "Завод з'яўляецца ўніверсальным, на ім можна вырабляць не толькі антыкавідныя вакцыны", - растлумачыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі