Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 сакавіка 2024, 10:12

ДАІ ўдзеліць асаблівую ўвагу захаванню ПДР матацыклістамі, веласіпедыстамі і пешаходамі на СПМ

Скрыншот відэа МУС
Скрыншот відэа МУС
29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 29 сакавіка праходзіць адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад назвай "Рух па правілах - аснова бяспекі!". Асаблівую ўвагу Дзяржаўтаінспекцыя ўдзеліць удзельнікам дарожнага руху, якія перамяшчаюцца на сродках персанальнай мабільнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў.

"З пацяпленнем на дарогах стала больш і аматараў мотатранспарту. Рэзкае павелічэнне колькасці ДТЗ з іх удзелам фіксуецца менавіта ў пачатку сезона. Да цяжкіх наступстваў прыводзіць язда без шлема, кіраванне без правоў або ў стане ап'янення, перавозка пасажыраў звыш прадугледжанай колькасці. У мінулым годзе з удзелам матацыклістаў было 350 ДТЗ, у якіх 41 чалавек загінуў і 245 атрымалі раненні", - расказала начальнік аддзялення ГУ ДАІ МУС Вераніка Раманькова.

ДАІ папярэджвае, што ў сувязі з павелічэннем інтэнсіўнасці руху на загарадных дарогах вадзіцелям неабходна быць вельмі ўважлівымі ў транспартным патоку. Ім варта выбіраць бяспечную скорасць руху з улікам канкрэтнай дарожнай абстаноўкі, адмовіцца ад неабдуманых перастраенняў, абгонаў, апярэджанняў і рэзкіх тармажэнняў, забяспечыць бяспечную перавозку дзяцей і прышпільваць рамянямі бяспекі ўсіх у аўтамабілі.

У выхадныя і святочныя дні па ўсёй краіне Дзяржаўтаінспекцыя будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. Асноўны акцэнт - на бяспецы дарожнага руху ў месцах масавага знаходжання грамадзян у час рэлігійных мерапрыемстваў каталіцкага Вялікадня. Нарады ДПС арыентаваны на аказанне дапамогі грамадзянам.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі