Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 мая 2021, 09:23

ДАІ рэкамендуе бацькам нагадаць дзецям правілы дарожнага руху

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе бацькам нагадаць дзецям правілы дарожнага руху, паведамілі БЕЛТА ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

"Каб пазбегнуць траўматычных сітуацый з дзецьмі, важна разам з дзіцем вывучыць правілы бяспекі. Для катання на самакаце або веласіпедзе не забудзьце выкарыстоўваць ахоўную экіпіроўку. Велапрагулкі або катанне лепш ажыццяўляць у бяспечных месцах (скверах, парках, на тратуарах)", - расказалі ў ДАІ.

Варта навучыць дзіця запавольваць рух на паваротах і пры манеўрах, калі ажыццяўляецца аб'езд нерухомых перашкод на шляху (дрэў, лавачак і інш.). Паказаць яму месца, дзе дазваляецца катацца, пазбягаць выезду на праезную частку. Растлумачыць, што на пешаходным пераходзе самакат або веласіпед неабходна ўзяць за руль і пераходзіць дарогу пяшком.

"Памятайце, што выкананне правіл бяспекі - гэта той неабходны мінімум ведаў, які бацькі павінны ў даступнай форме данесці да дзіцяці, каб уберагчы яго ад магчымых траўмаў і непрыемных сітуацый падчас катання", - дадалі ў ДАІ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі