Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Дадатак з маршрутамі па выдатных мясцінах Мінска прапануюць гасцям II Еўрапейскіх гульняў

Грамадства 17.04.2019 | 19:26
Ігар Петрышэнка
Ігар Петрышэнка

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Турыстычная інфраструктура Мінска павінна быць гатова дастойна сустрэць гасцей II Еўрапейскіх гульняў, да знакавай спартыўнай падзеі распрацоўваецца праграмны прадукт, дзе будуць прадстаўлены выдатныя мясціны і цікавыя для турыстаў аб'екты як у Мінску, так і па краіне ў цэлым . Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка ў час выязнога пасяджэння Міжведамаснага экспертна-каардынацыйнага савета па турызме пры Савеце Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Ігара Петрышэнкі, мабільны дадатак дасць балельшчыкам і турыстам магчымасць спланаваць экскурсійны маршрут. "Ствараецца праграмны прадукт, скарыстаўшыся якім іншаземец з дапамогай мабільнага тэлефона зможа паглядзець, дзе і што можна наведаць не толькі ў Мінску, але і ў навакольнай мясцовасці горада, у цэлым па рэспубліцы", - адзначыў віцэ-прэм'ер.

У дадатку будуць абазначаны гістарычныя мясціны, тэатры, музеі і праводзімыя імі мерапрыемствы, іншыя аб'екты турыстычнай інфраструктуры. Тут можна будзе даведацца і пра праграму выступленняў музычных калектываў, арганізацыю транспартнага абслугоўвання.

Сёння ўдзельнікі пасяджэння наведалі турыстычныя аб'екты Верхняга горада, азнаёміліся з сістэмай прасторавага арыентавання ў сталіцы. "Мы павінны дастойна падрыхтаваць горад да прыёму гасцей, каб ім хацелася прыехаць яшчэ раз з сябрамі, сваякамі, сям'ёй", - сказаў Ігар Петрышэнка.

Ён паведаміў таксама, што ў міжведамасным савеце ствараюцца падгрупы, за якімі замацоўваюцца пэўныя віды турызму (медыцынскі, прамысловы, экалагічны, гастранамічны і інш.). Задача падгруп - сумесна з Мінспорту комплексна прапрацаваць пытанні развіцця кожнага з гэтых відаў. "У нас ёсць што паказаць гасцям", - дадаў Ігар Петрышэнка.

На пасяджэнні Міжведамаснага экспертна-каардынацыйнага савета па турызме акрамя падрыхтоўкі турыстычнай інфраструктуры Мінска да II Еўрапейскіх гульняў разглядаліся канцэптуальныя падыходы па змяненні закона "Аб турызме".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Шкала колеравых узроўняў небяспекі надвор'я Колеравая індыкацыя для папярэджання насельніцтва аб складаных умовах надвор'я і надзвычайных сітуацыях шырока выкарыстоўваецца ў свеце.