Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 сакавіка 2024, 12:32

Да +13°C і пераважна без ападкаў чакаецца ў Беларусі 26 сакавіка

Фота з архіва
Фота з архіва
25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да плюс 13 градусаў і пераважна без ападкаў чакаецца ў Беларусі 26 сакавіка. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак будзе воблачна з праясненнямі і пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па поўначы пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман, слабы галалёд. Вецер уначы няўстойлівы слабы, удзень паўднёвы 3-8 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 3 - плюс 3 градусы, а ўдзень - плюс 7-13 градусаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі