Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 сакавіка 2024, 12:51

Да плюс 12 градусаў абяцаюць сіноптыкі ў Беларусі 22 сакавіка

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Без ападкаў і да плюс 12 градусаў абяцаюць сіноптыкі ў Беларусі 22 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі і пераважна без ападкаў. Толькі ноччу па захадзе, а днём у паўночна-заходніх раёнах пройдуць невялікія дажджы. Ноччу і раніцай у некаторых раёнах магчымы слабыя туман і галалёд. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 3 - плюс 2 градусы, а па захадзе - да плюс 4 градусаў. Днём чакаецца плюс 6-12 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі