Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 красавіка 2020, 09:04

Да канца тыдня ў Беларусі будуць выпускаць да 1 млн масак у суткі - Петрышэнка

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да канца тыдня ў Беларусі будуць выпускаць да 1 млн масак у суткі, заявіў у праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, паведамляе БЕЛТА.

"Мы актыўна працуем над тым, каб забяспечыць усё большы попыт на маскі. Шэраг прадпрыемстваў у кароткі тэрмін перапрафіляваўся, і мы, дарэчы, цяпер ужо выйшлі на параметры выпуску 450-500 тыс. масак у суткі. У канцы наступнага тыдня плануем выйсці на 1 млн. І задача ставіцца, каб яшчэ праз паўтара тыдня выйсці на 2 млн масак у суткі. Таму ўсе тыя патрэбнасці, якія ёсць у нашым грамадстве, будуць у поўнай меры задаволены", - сказаў Ігар Петрышэнка.

Паводле яго слоў, урачы забяспечаны спецыяльнымі касцюмамі. "Мы наладзілі іх выпуск у сувязі з узрастаючым попытам, а таксама адпаведных акуляраў і масак для ўрачоў. Разгорнуты неабходныя базы, лабараторыі для тэсціравання. Выйшлі на амаль 2,5 тыс. проб у суткі, і гэтыя параметры на наступным тыдні выйдуць на 3,5 тыс. Мы самі асвоілі вытворчасць тэстаў. У дзень вырабляем амаль 700 тэстаў. Неабходныя запасы тэстаў ёсць, і яны актыўна выкарыстоўваюцца для таго, каб своечасова выявіць асоб, якія захварэлі на каранавірус", - адзначыў віцэ-прэм'ер-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі