Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 чэрвеня 2019, 11:34

Да 29 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 18 чэрвеня

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 29 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 18 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У бліжэйшыя суткі чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі па паўночным усходзе краіны месцамі пройдуць невялікія дажджы, навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах сіноптыкі прагназуюць слабы туман. Вецер паўночна-заходні 3-8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 11-17 цяпла, на паўднёвым усходзе - 18-19 градусаў. Удзень чакаецца ад 23 да 29 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі