Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 студзеня 2019, 12:29

Да -21°С чакаецца ў Беларусі 10 студзеня

9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Невялікі снег, галалёдзіца і да 21 градуса марозу чакаецца ў Беларусі 10 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні 3-8 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 9-15 градусаў марозу, пры праясненнях - мінус 16-21 градус. Удзень будзе 7-13 градусаў ніжэй за нуль.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі