Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 кастрычніка 2021, 12:12

Да +20°С чакаецца ў Беларусі 21 кастрычніка

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 20 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 21 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. У многіх раёнах пройдуць невялікія дажджы. Вецер чакаецца паўднёва-заходні 5-10 м/с, парывы да 14 м/с, месцамі 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 7-13. Удзень будзе 14-20 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі