Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 сакавіка 2020, 11:50

Да +12°С чакаецца ў Беларусі 20 сакавіка

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 20 сакавіка чакаецца да 12 градусаў цяпла, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу ноччу будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Днём - воблачна з праясненнямі, месцамі па поўначы пройдзе невялікі дождж. У начны і ранішні час у асобных раёнах чакаецца слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 4 да плюс 2, днём - 6-12 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі