Фота з архіва
26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 26 кастрычніка тэмпература паветра складзе 6-12 градусаў вышэй за нуль. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Часам пройдуць дажджы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с.-0-
