Фота з архіва
17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эксперымент па электразабеспячэнні нежылых памяшканняў шматкватэрных жылых дамоў пройдзе ў Мінску. Гэта вынікае з апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале пастановы Савета Міністраў нумар 17 ад 15 студзеня 2026 года, паведамляе БЕЛТА.
У мэтах удасканалення прававога рэгулявання грамадскіх адносін у галіне электразабеспячэння Савет Міністраў пастанавіў правесці па 31 снежня 2027 года ў Мінску эксперымент па электразабеспячэнні нежылых памяшканняў шматкватэрных жылых дамоў, кіраванне агульнай маёмасцю сумеснага домаўладання якіх ажыццяўляецца арганізацыямі жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мінска.
У перыяд правядзення эксперыменту электразабеспячэнне нежылых памяшканняў, электраўстаноўкі якіх далучаны да электрычнай сеткі РУП "Мінскэнерга" апасродкавана праз унутрыдамавую (транзітную) электрычную сетку, ажыццяўляецца на падставе дагавора электразабеспячэння, што заключаецца паміж "Мінскэнерга" і ўласнікам нежылога памяшкання, а таксама пагаднення аб транзіце электраэнергіі, якое заключаецца паміж "Мінксэнерга" і арганізацыяй жыллёва-камунальнай гаспадаркі горада.
Транзіт электрычнай энергіі па ўнутрыдамавой (транзітнай) электрычнай сетцы для мэт электразабеспячэння нежылых памяшканняў ажыццяўляецца на бязвыплатнай аснове.
У сваю чаргу Міністэрства энергетыкі, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі і Мінскі гарвыканкам павінны забяспечыць каардынацыю работы па ўдзеле ў эксперыменце падпарадкаваных арганізацый, арганізацый, маёмасць якіх знаходзіцца ў камунальнай уласнасці горада; прааналізаваць вынікі правядзення эксперыменту і да 10 лютага 2028 года ўнесці адпаведныя прапановы ў Савет Міністраў.
Пункты 1 і 2 гэтай пастановы ўступаюць у сілу з 1 сакавіка 2026 года, іншыя палажэнні гэтага дакумента - з моманту яе афіцыйнага апублікавання.-0-