Фота з архіва
17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У якой гатоўнасці камунальныя службы і жыхары краіны сустрэлі і як зрэагавалі на цыклон "Улі", у эфіры тэлеканала АНТ 16 студзеня расказаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла, паведамляе БЕЛТА.
"У першую чаргу хацелася б вялікі дзякуй сказаць нашаму Белгідрамету, сіноптыкам. Яны своечасова, за двое сутак, папярэдзілі, што набліжаецца цыклон, што неабходна прывесці сілы і сродкі ў гатоўнасць. І ў прынцыпе мы ўвялі рэжым павышанай гатоўнасці на прадпрыемствах ЖКГ", - адзначыў міністр.
Паводле яго слоў, за першыя суткі было выведзена больш за 4,5 тыс. адзінак тэхнікі, 20 тыс. чалавек працавалі на расчыстцы снегу і днём, і ноччу. "Па стане на 12.00 9 студзеня было ўжо каля 50 працэнтаў расчышчана вулічна-дарожнай сеткі ў населеных пунктах, былі расчышчаны маставыя збудаванні. Я не скажу, што правалілі, але горшая была сітуацыя ў дварах, дваровых тэрыторыях. На першыя суткі было расчышчана каля 30 працэнтаў дваровых тэрыторый", - расказаў кіраўнік ведамства.
"Але я хачу сказаць, і трэба аддаць належнае нашым грамадзянам: пасля таго як раніцай прадпрыемствы ЖКГ пачалі завозіць у двары шуфлі, скрабкі, для таго каб людзі дапамаглі, людзі адэкватна адрэагавалі, выходзілі, расчышчалі дваровыя тэрыторыі, праезды і тым самым садзейнічалі больш хуткай расчыстцы", - сказаў Генадзь Трубіла.
"Сістэма ў першыя некалькі сутак справілася", - даў ацэнку міністр.
Ён адзначыў, што цяпер сілы накіраваны на расчыстку парковак, дваровых тэрыторый, пешаходных сувязей. "(Задача. - Заўвага БЕЛТА) - ачыстка да цвёрдага пакрыцця. Каб снегу не было, каб людзі не слізгалі і не атрымлівалі галалёдныя траўмы. Таксама прадоўжым работу (яна яшчэ не да канца завершана) на прыпыначных пунктах, там, дзе неабходна вывесці снег, пашырыць праезды. Гэта неабходна зрабіць для таго, каб наша насельніцтва магло спакойна перамяшчацца па тэрыторыі. Яшчэ люты наперадзе, незразумела, што будзе ў лютым", - сказаў на заканчэнне міністр.-0-