Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 лістапада 2017, 10:16

Будзік: сяржанцкія пасады ў 72-м вучэбным цэнтры ў Печах зоймуць лепшыя ваеннаслужачыя

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сяржанцкія пасады ў 72-м вучэбным цэнтры ў Печах зоймуць лепшыя ваенаслужачыя. Аб гэтым 26 лістапада ў інтэрв'ю тэлеканалу АНТ паведаміў начальнік 72-га АВЦ палкоўнік Уладзіслаў Будзік, паведамляе БЕЛТА.

Перад новым кіраўніком вучэбнага цэнтра кіраўнік дзяржавы паставіў задачы па навядзенні і падтрыманні строгага парадку ва ўсіх воінскіх часцях злучэння. "Мы рассталіся са службовымі асобамі, якія не ў поўным аб'ёме выконвалі свае функцыянальныя абавязкі. З сяржантамі была праведзена пазапланавая атэстацыя. Тыя, хто яе не прайшоў, адпраўлены для праходжання службы ў іншыя воінскія часці. Намі адабраны лепшыя ваенаслужачыя. З імі цяпер праводзяцца заняткі, і яны пасля здачы залікаў будуць назначаны на сяржанцкія пасады", - расказаў Уладзіслаў Будзік.

Кіраўніцтва цэнтра стала больш адкрытым. З першых дзён знаходжання ваеннаслужачаму новага папаўнення дазволена мець стасункіз бацькамі. Акрамя таго, казармы абсталёўваюцца сучаснымі сродкамі відэанагляду.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі